Лоўца Слоўцаў

Лоўцы слоўцаў Жэня і Ўладзік (Уладзіслаў Гарбацкі – сацыялінгвіст, гендарны даследнік) выпраўляюцца на паляванне ў моўны лес, дзе шукаюць знікаючыя, падзабытыя і новыя словы беларускай мовы. Гэта слоўнік у аўдыяфармаце на Belarus FM, дзе мы збіраем віцеблянізмы, фемінітывы, словы са старых кніг і жывыя наватворы. Высвятляем, адкуль яны прыйшлі, як змяняліся, дзе захаваліся і ці могуць вярнуцца ў актыўную мову. Тут няма апошняга слова: слухачы і слухачкі таксама могуць дзяліцца выразамі, якія яны чулі або ўжывалі. Разам мы будзем разглядаць і захоўваць словы, якія яшчэ можна паспець злавіць.