Мужчыны, якіх баяцца называць сваімі словамі

Паслухаць
Гэта парадокс, але ўявіце сабе – ёсць мужчыны, якіх чамусьці баяцца называць правільна. І справа не толькі ў пэўных прафесіях. Становішча некаторых словаў часам нават горшае, чым у фемінітываў.

Мы ўжо звыклыя да таго, што патрыярхат і яго адбіткі, якія мы і сёння назіраем вакол сябе, уплываюць не толькі на правы жанчынаў, але часам нават і на нашую мову.

Напрыклад, з-за розных чыннікаў назвы прафесій ці роду дзейнасці жанчынаў нярэдка пішуцца і ўжываюцца ў мужчынскім родзе. Нібыта жанчынаў у той ці іншай прафесіі проста няма. Нібыта яны не працуюць, нічога не ствараюць і не дасягаюць поспехаў.

І мы настолькі звыклыя да мужчынскіх назваў, якія чуем у школе, на працы ці проста ў жыцці, што жаночыя формы часам здаюцца нам нечым новым. Нібыта фемінітывы – гэта пытанне моды ці сучасных трэндаў.

Але так можа здавацца, толькі калі не надта добра ведаць гісторыю ўласнай мовы. Бо, як вы ўжо памятаеце з іншых эпізодаў нашага падкасту, у натуральнай беларускай мове фемінітывы існавалі шмат стагоддзяў таму. Таму тут заўсёды хутчэй пытанне звычкі і ведаў.

Але ж мы пачалі з таго, што некаторыя мужчынскія назвы прафесій ды іншыя словы знаходзяцца ў заняпадзе. Ці мы не памыліліся? Усё так: у фемінітываў ёсць моўная апазіцыя, і часам усё бывае наадварот. Пра гэта мы сёння і пагаворым. А калі дакладней, наша сённяшняя тэма – маскулінітывы.

Паслухайце наш новы эпізод. А калі вам хочацца больш пачытаць Уладзіслава Гарбацкага, ягоныя кнігі можна знайсці на сайце выдавецтва Skaryna Press.

Дасылайце нам свае слоўкі ў каментарах ці на электронную скрыню Belarus FM. Памятайце, што ліст можна выдаліць з папкі «Адпраўленыя».
Наш адрас: help@belarus.fm

Вядучая(-ы)
Belarus FM

Некамерцыйная арганізацыя ў Літве, якая аказвае падтрымку ўсім незалежным СМІ, вымушаным пакінуць Беларусь праз небяспеку для іх жыцця і свабоды. Наша місія складаецца ў тым, каб дапамагчы гэтым сродкам масавай інфармацыі працягваць выпускаць высакаякасны кантэнт і заставацца на сувязі са сваёй аўдыторыяй.
Чытайце аб гэтым падрабязней тут👈

Далучыцца да размовы

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.