Мы вельмі палюбляем ладзіць вечары пад кубачак гарбаты. Асабліва калі гэта гарбата з цікавымі людзьмі. Уладзіслаў Гарбацкі – беларускі сацыялінгвіст, пісьменнік, палітолаг, выкладнік, фемініст, адзін з рэдактараў выдавецтва Skaryna Press, але гэта далёка не ўсе яго ідэнтычнасці. А яго ведаў і досведу хопіць не на адзін вечар насалоды.
І мы вырашылі не абмяжоўвацца адзіным тэматам. Па сутнасці, перад вамі – своеасаблівы нататнік, у якім замест запісаў – нашыя размовы пра беларускую рэчаіснасць.
Таму налівайце сабе гарбату, сядайце ямчэй, гасіце верхняе святло і далучайцеся да нас на Belarus FM!