Галоўнае – удала выйсці замуж? Давайце будзем сумленныя, нас падманулі

Паслухаць
«Я не феміністка, але…» — што гэта наогул значыць? Каму можа быць цікавы гэты падкаст: спазнайце сябе ў апісанні.

Вам казалі ў дзяцінстве, што галоўнае гэта «ўдала выйсці замуж», або «каб муж не збег»? Пра тое, чаму аўтарка звяртаецца да аўдыторыі толькі ў жаночым родзе, і прычым тут «сталёвыя яйкі»?

Дасылайце свае пытанні, у наступных выпусках мы паспрабуем на іх адказаць.

Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя».
Наш адрас: help@belarus.fm

Нізавая актывістка з Беларусі. Замужам, двое дзяцей і ўнучка. Звычайная жанчына. Лічыць, што партнёрскі шлюб магчымы ва ўмовах патрыярхату, а феміністкі не ненавідзяць мужчын. Упэўненая, што ўсе жанчыны — феміністкі, але некаторыя пра гэта яшчэ не ведаюць.
Сумесна з Belarus FM выпускае падкаст пра фемінізм простай мовай, для такіх жа звычайных жанчын, як і яна сама.

Далучыцца да размовы

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.