Жыццё без віду на жыхарства суправаджаецца масай нязручнасцяў. Адно з іх — адсутнасць асабістага кода (asmens kodas), па якім чалавека ідэнтыфікуюць практычна ўсюды. Таму просьбітам прытулку даводзіцца знаходзіць «мыліцы», якія будуць дазваляць ім карыстацца часткай жыццёва неабходных паслуг.
Як і чым можна замяніць asmens kodas у Літве просьбіту прытулку?
Код/Назва | Від | Дзе можна выкарыстаць | Як атрымаць / знайсці |
---|---|---|---|
ILTU (Interesų Lietuvoje turinčio užsieniečio kodas) | XXXXXXXXXXX | ужываецца ў некаторых формах / заявах | 8 пункт на картцы-пасведчанні рэгістрацыі замежніка |
*Asmens kodas poliklinikoje | XXXXXXXXXXX | запісвацца да ўрача ў сваёй паліклініцы | пры рэгістрацыі ў паліклініцы |
DIK (Draudžiamojo identifikavimo kodas) | XXXXXXXXXXX | ужываецца пры рэгістрацыі ў паліклініцы, таму як па ім правяраецца наяўнасць страхоўкі | даведацца ў VLC |
ESI (Elektroninė sveikatos istorija) | patient-XXXXXX-XXXXX | па накірунку запісвацца да ўрача ў чужой паліклініцы купляць лекі па рэцэпце | у накірунку або можна спытаць у паліклініцы ў лекара |
Socialinio draudimo numeris | YYXXXXXXX | пры працаўладкаванні на працу бухгалтар па ім падлучае ў сістэму для аплаты Sodra | калі вы працаўладкоўваецеся першы раз, працадаўца павінен запытаць гэты код у Sodra, падаўшы вашы дакументы |
Mokesčių mokėtojo identifikacinis numeris | XXXXXXXXXX | патрэбен перад адкрыццём індывідуальнай дзейнасці | запытаць у VMI |
X-лічба, Y-літара
* ужываецца ў Каралінішскай паліклініцы, у астатніх можа быць па-іншаму