Зроблена Людзьмі

Часам знаходзіш кнігу, фільм ці нават альбом, якія так чапляюць, што адразу цягне адшукаць іншыя працы іх стваральнікаў. І тады са здзіўленнем трапляеш на рэчы, пра якія ў жыцці б не даведалася: высвятляецца, столькі ўсяго ўжо было створана.

Але жыццё – гэта не кіно. І калі хтосьці калісьці знайшоў вырашэнне свайго пытання, якое для нас таксама можа быць сапраўднай праблемай, як нам даведацца пра гэта? Чыёсьці адкрыццё можа так і застацца па-за межамі нашай жыццёвай «стужкі рэкамэндацыяў».

«Зроблена Людзьмі» – рэдакцыйная калекцыя адметных знаходак Belarus FM: у кожным сезоне мы распавядаем пра ініцыятыву або праект, да якіх раім прыгледзецца. Раптам вы знойдзеце нешта, што дапаможа інакш паглядзець на сваю сітуацыю, знайсці падтрымку або проста зразумець, у які бок зрабіць наступны невялічкі крок.