Калі Belarus FM пачынаў выпускаць падкасты, нас аб’ядноўвала ідэя заставацца на сувязі нават калі ютуб заблакуюць. Падкасты немагчыма проста заблакаваць (яны на шмат якіх сайтах) і дастаткова набраць у пошуку Google назву падкаста і слова “падкаст” і можна знайсці любую платформу, дзе нас можна паслухаць. Напрыклад, «Живая Библиотека подкаст» або «Тревожный Звонок подкаст», і гэтак далей.
З часам гэтая ідэя пашырылася. І зараз мы пачынаем глядзець у бок беларускай мовы. Навошта гэта патрэбна? Пра гэта лепш за нас распавядзе наш сёнешні госць, блогер Тутэйшы Шляхціч, які прыкладна з 2019 года займаецца кантэнтам на беларускай мове і мае свой YouTube канал, TikTok ды Instagram, Усяслаў Пашкевіч.