Беларусь перажыла не самыя казачныя часы. Хаця ў нас захаваліся міты і легенды, якія перадавалі з вуснаў у вусны нашыя продкі, – гэта нашая скарбніца. Але для таго, каб яна захавалася нават у такім выглядзе, загінула шмат людзей. Сёння мы пагутарым пра самую чорную ноч у гісторыі Беларусі. Па трагічнасці гэта падзея можа канкураваць хіба што з 11 верасня ў Амерыцы.
Гэта ноч расстраляных паэтаў у Беларусі. Ноч, калі ўлады, як быццам крывавыя цмокі, пазбаўляліся ад тых, каго не маглі сабе падпарадкаваць.