Часам трэба напісаць заяву, напрыклад, у Міграцыйны Дэпартамент, але для гэтага патрабуецца кваліфікаваны лічбавы подпіс. Большасць просьбітаў прытулку не могуць яго атрымаць, бо не маюць віду на жыхарства (толькі пры яго наяўнасці будзе даступны asmens kodas, які і патрэбны для атрымання лічбавага подпісу — рэд.)
Ці ёсць альтэрнатыва? Дзе просьбіт прытулку, у якога няма віду на жыхарства, можа атрымаць такі подпіс?
У гэтым выпадку можна скарыстацца сэрвісам падпісання дакументаў DocuSign (мы не рэкламуем гэты сэрвіс – пры рэгістрацыі вам будзе дастаткова бескаштоўнай версіі на 30 дзён і без банкаўскай карты — рэд.) Некаторыя дзяржаўныя ўстановы, напрыклад Дэпартамент Міграцыі, прымаюць да рэгістрацыі заявы, падпісаныя такім сэрвісам.
ВАЖНА:
Такі подпіс не з’яўляецца паўнавартаснай заменай кваліфікаванага лічбавага подпісу. Установы могуць прызнаваць, ці не прызнаваць яго аднолькавым на сваё меркаванне.
Пасля рэгістрацыі акаўнта можна будзе дадаць подпіс, намаляваўшы яго альбо дадаўшы свой малюнак.
Цяпер можна дадаваць файлы, якія неабходна падпісаць. Атрымальнікаў дадаваць не трэба.
Сфармуецца віртуальны канверт, а на лісты будзе даданы яго ID.
Пасля націску кнопкі «ЗАВЕРШЫЦЬ» з’явіцца прапанова адправіць дакумент іншым атрымальнікам. Націскаем «Не, дзякуй», бо нам не падыходзіць такі фармат адпраўкі.
Напрыканцы наш падпісаны дакумент можна спампаваць разам з сертыфікатам. Яго прадстаўляць нікому не трэба, таму дастаткова спампаваць толькі сам дакумент.