Трэці выпуск падкаста працягвае тэму неаплатнай хатняй працы: колькі яна рэальна каштуе і як яе падзяліць з партнёрам?
Адна з пастак патрыярхату для жанчын — спачатку пераканаць нас у тым, што хатняя праца — гэта нашыя непасрэдныя абавязкі, з якімі мы павінны спраўляцца самастойна. А калі не спраўляемся, мы павінны папрасіць дапамогі. А калі нам не дапамагаюць, то гэта ўжо нашая правіна — мы дрэнна папрасілі.
Калі вам здаецца, што ў вас у пары хатнія абавязкі падзеленыя пароўну, пераканайцеся, ці так гэта на самой справе.
Для праверкі пакідаю чэк-ліст хатніх абавязкаў, які калісьці склала феміністка і асветніца Таццяна Ніканава.
Спасылкі для запампавання чэк-ліста: у фармаце табліцы; а таксама ў фармаце pdf (калі трэба раздрукаваць без лічбаў). Калі ў вас няма праграм, для таго, каб разгарнуць гэтыя файлы, тады націсніце тут (чэк-ліст адчыніцца ў вашым браўзэры).
Калі ў вас ёсць дзеці, дадайце абавязкі, якія з’яўляюцца ў сям’і з дзецьмі. Спачатку запоўніце чэк-ліст самі, а пасля дайце яго партнёру. Я б параіла запаўняць асобна, не бачыўшы вынікаў адзін аднаго, а потым параўнаць. Або яшчэ варыянт – кожны з вас можа запоўніць чэк-ліст за сябе і за партнёра — і пасля таксама праверыць вынікі.
Часам здараецца, што вы, здаецца, нічога асаблівага не рабілі, але адчуваеце моцную стомленасць. Вы размаўлялі па тэлефоне, абмяркоўвалі справы з рознымі людзьмі, нешта планавалі. Гэта не мыццё падлог, не пранне бялізны ў рацэ — не фізічная праца, якую можна «памацаць», аднак страцілі некалькі гадзін і адчуваеце сябе выціснутай як лімон. Гэта завецца мэнэджмэнт.
Заўважце, усё, пра што я зараз распавядаю, таксама праца. Арганізацыя хатніх справаў, іх аналіз, складанне спісу, абмеркаванне — гэта ўсё мэнэджмэнт, гэта інтэлектуальная і, наогул, высокааплатная праца, якую жанчыны штодня выконваюць у сваіх праэктах пад назвай «сям’я», цалкам бескаштоўна.
У другім эпізодзе падкасту я прапаноўвала падумаць над пытаннем: як зразумець, што абавязкі па догляду за дзецьмі падзелены пароўну?
Такім чынам, каб зразумець, ці пароўну падзеленыя ў вас абавязкі па догляду за дзецьмі, адкажыце на два пытанні:
- Першае: калі вы з’язджаеце з дому на некалькі дзён, а партнёр застаецца з дзецьмі, ці пакідаеце вы яму інструкцыі, што і як з імі рабіць?
- Другое: калі бацька дзяцей з’язджае на некалькі дзён, а вы застаецеся з дзецьмі, ці пакідае ён вам інструкцыі, што з імі рабіць?
*І таксама заўвага дробнымі літарамі: калі вы не маеце магчымасці з’ехаць з дому, бо бацька дзяцей не справіцца, тады адказваць на гэтыя пытанні не трэба — вы і так ведаеце адказ.
Паводле статыстыкі ў Беларусі за 2014 год, жанчыны марнуюць на хатнія справы 3 гадзіны 35 хвілін у дзень. А мужчыны? Барабанны дроб — 54 хвіліны! Практычна роўна ў 4 разы менш, у 4 разы!!!
У 2021 годзе ў Кітаі суд абавязаў мужчыну кампенсаваць былой жонцы хатнюю працу ў памеры 7 тысяч 700 даляраў (гэта толькі 128 даляраў у месяц).
У 2023 годзе ў Іспаніі жанчына пасля разводу адсудзіла у былога мужа 204 тысячы 624 эўра за 25 гадоў бытавога абслугоўвання ў шлюбе, клопат і выхаванне дзвюх дачок.
У сакавіку 2024 года была апублікавана навіна, што жанчына адсудзіла ў былога мужа 88 тысяч 25 эўра за хатнюю працу за 26 гадоў супольнага жыцця.
Гэтыя выпадкі паказальныя і значныя тым, што ствараюць прэцэдэнт і фарміруюць у свядомасці, перш за ўсё ў жанчын, разуменне таго, што хатняя праца — вялізарная, цяжкая, разнастайная — мае свой грашовы эквівалент.
Жанчыны пачынаюць разумець, што яны не абавязаны рабіць яе бескаштоўна, не абавязаны выконваць яе цалкам самастойна, бо гэта такая ж, як і якая заўгодна іншая аплатная праца.
Вельмі значна ўлічваць справядлівасць падзелу хатняй працы, арыентуючыся на колькасць вытрачанага часу. Просты прыклад: прыгатаванне вячэры можа займаць гадзіну чыстага часу, а мыццё посуду пасля гэтага — толькі 15 хвілін. Таму, калі вы звыклыя да падзелу абавязкаў такім чынам, што, напрыклад, адзін гатуе, а другі мые посуд, звярніце ўвагу на гэты просты падлік. Калі штодзённае прыгатаванне ежы займае гадзіну, то за тыдзень вы страціце на гэта 7 гадзін свайго часу, а ваш партнёр, які штодня мые посуд пасля ежы на працягу 15 хвілін, за тыдзень страціць толькі 1 гадзіну 45 хвілін.
Стратэгія роўнага падзелу хатніх абавязкаў грунтуецца на трох кітах.
- Першы кіт — не выкарыстоўваем слова «дапамога». Я выконваю сваю частку, ты выконваеш сваю частку. Гэта не дапамога мне, гэта нашыя супольныя абавязкі.
- Другі кіт — улік уплыву сацыялізацыі, працуем над устаноўкамі ў сваёй галаве.
- Трэці кіт — гэта прынцып падзелу абавязкаў. Я вылучаю тут чатыры напрамкі: асабістыя перавагі, занятасць, індывідуальныя задачы і мэнэджмэнт.
Калі партнёр катэгарычна адмаўляецца дзяліць хатнія абавязкі, настойваючы, што гэта вашая жаночая праца, задумайцеся — а ці патрэбны вам такі партнёр? Зразумела, што сітуацыі бываюць розныя, і не заўсёды можна хутка разысціся, але калі раптам вы пераасэнсоўваеце, пераацэньваеце сваё жыццё ў партнёрстве, тады адмова дзяліць хатнія абавязкі — гэта ясны трывожны званочак.
Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя».
Наш адрас: help@belarus.fm
В подкасте предлагается рассматривать любые телодвижения как работу, которая имеет определенную стоимость, и исходя из этого, оценивать свою занятость общими делами (если я правильно уловил идею, плюс были примеры с компенсациями в некоторых странах). В целом, это логично. Однако тогда важно учитывать справедливую оценку “стоимости”.
Оценка только лишь по затраченным часам не всегда объективна. Например, автор сравнивал 1 час готовки с 15 минутами мойки посуды (исключительно исходя из затраченного времени), но разные виды работ требуют разной квалификации. Подметание пола – это работа, не требующая высокой квалификации, и она не может приравниваться, например, к приготовлению сложных блюд. Соответственно, 1 час подметания не должен оцениваться так же, как 1 час сложной готовки (или любой другой более квалифицированной работы).
Если продолжить эту мысль, допустим, моя основная работа оценивается в 35 евро в час, так как требует высокой квалификации. 1 час подметания, предположительно, стоит около 5 евро (не знаю точных расценок, условно). Это означает, что 1 час моей основной работы эквивалентен примерно 7 часам подметания.
Далее можно выделить самую простую категорию работ – например, то же подметание – и считать затраченное время в “подметаниях”. Тогда:
– 1 час мойки посуды = 1 час подметания (приблизительно одинаковая квалификация)
– 1 час готовки сложных блюд = 3 часа подметания (готовка сложных блюд требует большей квалификации),
– 8 часов работы по основной специальности (исходя из её стоимости, в моём случае 35 евро\час) = 56 часов подметания.
Было бы интересно посмотреть, как изменится картина реальной занятости, если перевести всё в условные “подметания”. Возможно, это помогло бы наглядно увидеть, как распределяется реальный вклад и нагрузка в семье и насколько она справедлива.
Если идти дальше и учитывать всё, то, например, вождение автомобиля тоже можно рассматривать как работу. Если я еду с женой и везу её, это, по предложенной в подкасте логике, тоже труд. Если оценивать квалификацию вождения как 3:1 по отношению к подметанию, то получается, что даже если я еду один, но по семейным делам, это всё равно “работа” по ставке 3:1.
А ещё важный момент – если каждый вклад можно перевести в “стоимость”, то означает ли это, что семейные отношения должны строиться на некоем экономическом балансе? Получается ли, что если один человек вносит качественно “меньше” труда (даже если тратит больше реального времени), он должен компенсировать это иначе? Или мы рискуем прийти к ситуации, когда простая забота и добровольный вклад в общее дело станут рассматриваться как нечто “неоплаченное” и, значит, несправедливое?
И, наконец, если следовать этой логике до конца, то кто и как должен устанавливать эти “ставки” за разные виды работ? Можно ли вообще создать универсальную шкалу, которая СПРАВЕДЛИВО оценит вклад каждого, так как просто “почасовая” оценка – явно не справедливая?
Спасибо огромное за такую неожиданную мысль и за такой подробный комментарий! Мы всё это передадим авторке подкаста, чтобы она могла встроить такое обсуждение в ближайшие выпуски, если ей тоже покажется это интересным. Спасибо за Вашу идею