Умовы выкарыстання

Выкарыстанне гэтага вэб-сайта ўяўляе сабой пагадненне, якое прадугледжвае наступныя ўмовы:

a) Наша некамерцыйная арганізацыя (тут і далей выкарыстоўваецца скарочаная назва «Belarus FM») забяспечвае бескаштоўны доступ да гэтага вэб-сайта («сайта») для ўсіх жадаючых («карыстальнікаў»). Прадстаўленая на ім інфармацыя носіць выключна азнаямленчы характар. Belarus FM дазваляе карыстальнікам наведваць сайт, чытаць публічна даступныя інфармацыйныя паведамленні, слухаць падкасты і кнігі, знаёміцца з іншымі дакументамі і матэрыяламі (абагульнена названыя «матэрыялы») з сайта для асабістых некамерцыйных патрэб карыстальніка без аніякага права гандляваць або распаўсюджваць іх ці ствараць падборкі або абагульняючыя дакументы на іх аснове, у адпаведнасці з умовамі, вызначанымі ніжэй, а таксама ў адпаведнасці з больш канкрэтнымі абмежаваннямі, якія могуць прыймацца да канкрэтных матэрыялаў гэтага сайта;

b) Belarus FM ажыццяўляе адміністраванне гэтага сайта. На ўсе матэрыялы Belarus FM, размешчаныя на гэтым сайце, распаўсюджваюцца дадзеныя тут умовы;

c) калі не пазначана іншае, высновы, тлумачэнні і заключэнні, якія змяшчаюцца ў матэрыялах на гэтым сайце, належаць розным супрацоўнікамі і валанцёрам Belarus FM, якія падрыхтавалі адпаведныя матэрыялы, або аўтарам дадзеных выказванняў, і не ва ўсіх выпадках адлюстроўваюць меркаванне арганізацыі.

Абмежаванне адказнасці

Матэрыялы, прапанаваныя на гэтым сайце, прапануюцца «як ёсць», без якіх-небудзь гарантый, відавочна выяўленых або пэўных, у тым ліку без гарантыі камерцыйнай выгады, прыдатнасці да канкрэтных мэтаў і без гарантыі непарушэння правоў. Belarus FM не бярэ на сябе ніякіх гарантый або адказнасці ў дачыненні да дакладнасці або дастатковасці ўсіх такіх матэрыялаў. Belarus FM час ад часу дапаўняе, змяняе, паляпшае або аднаўляе матэрыялы на гэтым сайце без папярэдняга паведамлення. Ні ў якім разе наша некамерцыйная арганізацыя не нясе адказнасці за будзь-якія страты, шкоду, грамадзянскую адказнасць або за выдаткі, панесеныя, паводле заявы, у выніку выкарыстання гэтага сайта, у тым ліку, без выключэння, за ўсе магчымыя ў гэтай сувязі няспраўнасці, памылкі, пропускі, адмовы або затрымкі. Выкарыстанне гэтага сайта ажыццяўляецца карыстальнікам на сваю рызыку. Ні пры якіх умовах, у тым ліку па нядбайнасці, але не абмяжоўваючыся ёю, наша некамерцыйная арганізацыя не нясе адказнасці за будзь-які прамы, ускосны, выпадковы, наўмысны або пабочны ўрон.

Карыстальнік згаджаецца і прызнае, што наша некамерцыйная арганізацыя не нясе ніякай адказнасці за паводзіны будзь-якога карыстальніка.

Дадзены сайт можа мець парады, меркаванні і заявы розных пастаўшчыкоў інфармацыі. Наша некамерцыйная арганізацыя не вызначае і не сцвярджае дакладнасці або надзейнасці будзь-якіх парадаў, меркаванняў, заяў ці іншай інфармацыі ад тых ці іншых пастаўшчыкоў інфармацыі, ад усіх карыстальнікаў гэтага сайта або ад іншых фізічных або юрыдычных асобаў. Карыстанне ўсімі такімі парадамі, думкамі, заявамі ці іншай інфармацыяй ажыццяўляецца карыстальнікам на сваю рызыку. Наша некамерцыйная арганізацыя, а таксама нашыя супрацоўнікі, валанцёры, пастаўшчыкі інфармацыі або матэрыялаў не нясуць адказнасці ні перад адным карыстальнікам або ўсімі іншымі асобамі за будзь-якія недакладнасці, памылкі, пропускі, выдаленні, дэфекты, змены або за выкарыстанне ясіх прапанаваных матэрыялаў або за іх актуальнасць і дакладнасць, а таксама не нясуць адказнасці за будзь-якія парушэнні працаздольнасці, кампутарныя вірусы ці адмовы лініі сувязі незалежна ад прычыны або за іншую выкліканую гэтым шкоду.

У якасці ўмовы выкарыстання гэтага сайта карыстальнік згаджаецца не ўскладаць на нашу некамерцыйную арганізацыю, яе супрацоўнікаў і валанцёраў адказнасць за ўсе магчымыя дзеянні, патрабаванні, страты, шкоду, грамадзянскую адказнасць і выдаткі (у тым ліку разумны ганарар адваката) у сувязі з выкарыстаннем гэтага сайта, а таксама, без выключэння, ва ўсіх фактах, якія ў выпадку іх пацверджання з’явяцца парушэннем карыстальнікамі дадзеных умоваў. Калі карыстальнік не задаволены будзь-якімі матэрыяламі гэтага сайта або тымі ці іншымі ўмовамі выкарыстання, адзіным і выключным сродкам у наяўнасці для карыстальніка з’яўляецца адмова ад выкарыстання сайта.

Гэты сайт можа мець спасылкі і спасылацца на вэб-сайты трэціх бакоў. Такія сайты не кантралююцца Belarus FM, і наша некамерцыйная арганізацыя не нясе адказнасці за змест такіх сайтаў або за ўсе спасылкі, якія змяшчаюцца на такіх сайтах. Мы прыводзім такія спасылкі выключна для зручнасці і ўключэнне спасылкі або спасыланне не з’яўляецца падтрымкай адпаведнага сайта ад імя нашай некамерцыйнай арганізацыі.

Калі на гэтым сайце ёсць магчымасць пакідаць каментары, карыстальнік згаджаецца выкарыстоўваць такую магчымасць толькі для адпраўлення і атрымання паведамленняў і матэрыялаў, якія маюць дачыненне да той старонкі, на якой яны размешчаны, або да старонак, звязаных з каментаром. У якасці невычэрпнага прыкладу карыстальнік згаджаецца пры пакіданні каментароў устрымлівацца ад наступнага:

a) паклёп, злоўжыванні, пераслед, высочванне, пагрозы ці іншыя парушэнні юрыдычных правоў (такіх, як права на неўмяшанне ў асабістае жыццё і права на галоснасць) іншых асоб;

b) публікацыя, змяшчэнне, перадача або распаўсюджванне ўсіх паклёпніцкіх, матэрыялаў ці інфармацыі, якія парушаюць правы, а таксама абразлівых, непрыстойных або незаконных матэрыялаў або інфармацыі;

c) падпампоўка або далучэнне файлаў, якія змяшчаюць праграмнае забеспячэнне ці іншыя матэрыялы, якія абараняюцца правамі інтэлектуальнай уласнасці (або правам на неўмяшанне ў асабістае жыццё і правам на галоснасць), калі карыстальнік не валодае імі ці не кантралюе правы на іх ці не атрымаў усе адпаведныя дазволы, патрабаваныя законам;

d) падпампоўка або далучэнне файлаў, якія змяшчаюць вірусы, файлаў са скажонай структурай або будзь-якіх іншых праграм ці прадуктаў, якія могуць нанесці шкоду функцыянаванню кампутара іншага боку;

е) выдаленне будзь-якой інфармацыі пра аўтара, юрыдычных агаворак, спасылак ці пазнак уладальнікаў ва ўсіх файлах якія далучаюцца;

f) фальсіфікацыя паходжання або крыніцы праграмнага забеспячэння або іншых матэрыялаў, змешчанай ва ўсіх файлах, якія далучаюцца;

g) рэклама або прапанова аб продажы будзь-якіх тавараў, паслуг, або прапанова правядзення ці адноўленага правядзення аглядаў, конкурсаў або прапанова перадасылання лістоў, або далученне будзь-якога файла, размешчанага іншым карыстальнікам, які, як вядома карыстачу або павінна было быць вядома, не можа законна распаўсюджвацца такім чынам.

Карыстальнік прызнае, што ўсе каментары з’яўляюцца публічнымі, а не прыватнымі сродкамі сувязі. Акрамя таго, карыстальнік прызнае, што каментары, паведамленні ад іншых карыстальнікаў не пазначаюць іх падтрымку з боку нашай некамерцыйнай арганізацыі і што такія паведамленні не могуць лічыцца прагледжанымі, адсартаванымі або падтрыманымі Belarus FM. Наша некамерцыйная арганізацыя пакідае за сабой права па будзь-якой прычыне і без папярэдняга паведамлення выдаляць будзь-якія каментары, атрыманыя ад карыстальнікаў.

Інфармацыя, якая змяшчаецца на сайце, прадастаўляецца выключна для інфармавання карыстальнікаў, выказвае меркаванне іх аўтараў і не абавязкова адлюстроўвае пазіцыю нашай некамерцыйнай арганізацыі, калі толькі гэта відавочна не пазначана. Відавочным пазначэннем пазіцыі або падтрымкі пазіцыі варта лічыць толькі дакладнае ўжыванне ў тэксце фразы «Belarus FM далучаецца да гэтай пазіцыі», або «наша некамерцыйная арганізацыя цалкам падтрымлівае гэтую пазіцыю».

Агульныя палажэнні

Belarus FM захўвае за сабой выключнае права па ўласным меркаванні змяняць, абмяжоўваць або выдаляць сайт або тыя ці іншыя матэрыялы ва ўсіх адносінах.

У матэрыялах, перакладзеных на розныя мовы, можа прысутнічаць не дакладны пераклад на гэтыя мовы. У такім выпадку, калі карыстальнік для свайго ўласнага інфармавання жадае высветліць, як гучыць думка, меркаванне, тэкст дакумента або будзь-якая іншая інфармацыя ў сваёй першаснай форме – варта звярнуцца да яе беларускай версіі, размешчанай на гэтым сайце. Аднак, і першасная форма і іх пераклады па-ранейшаму падпарадкоўваюцца усім ўмовам выкарыстання бягучай старонкі.

Юрыдычныя агаворкі, дысклэймеры ды паведамленні на дадзеным сайце могуць мець свае пераклады на іншыя мовы. У такім выпадку працоўнай мовай ды арыгіналам такога тэксту варта лічыць беларускую. Усе астатнія пераклады, прадстаўленыя не на беларускай мове, апублікаваныя толькі для азнаямлення і могуць утрымліваць дакладныя пераклады. У тых ці іншых разыходжаннях перакладу вяршэнствуючым варта лічыць беларускамоўную версію тэксту.