Лёгка Сказаць

«Лёгка Сказаць» — гэта падкаст, які гучыць як выпуск навінаў, таму што даступнай інфармацыі для ўцекачоў і просьбітаў прытулку ў Літве вельмі мала. «Лёгка Сказаць» — гэта больш, чым навіны — мы параім як вырашыць набалелае пытанне і якія ёсць падводныя камяні, бо мы і госці нашых эпізодаў ужо самі праз гэта прайшлі. Лёгка сказаць, што для «ўцекачоў усё проста», але ёсць нюансы…
Падкаст створаны пры супрацоўніцтве з Belarus FM.