Беларуская адукацыя існуе для чаго заўгодна, але не для навучання. лукашэнка лічыць сябе ўладальнікам Беларусі, дзе навучальныя ўстановы выконваюць ролю ўмоўных кельнераў: школы для фальсіфікацыі выбараў і пабораў, універсітэты для загонаў на выбары ды БРСМ. А цяпер дадаліся яшчэ ваенна-патрыятычнае выхаванне ды ідэалагічныя лекцыі, каб новае пакаленне не пыталася, за каго яны павінны аддаць сваё жыццё. Штотыднёвы падкаст «Званы па-над Пеклам» аглядае і каментуе навіны Беларусі ў адукацыі. Бацькі б’юць трывогу: якая будучыня чакае нашых дзяцей, калі нічога не зменіцца?