Русалкі ў паданнях – тады, сэкс у Інтэрнэце – сёння. Мы страцілі нашых дзяцей?

Паслухаць
Ці захаваліся да нашага часу звесткі аб русалках і як гэта было звязана з выхаваннем дзяцей? Ці існаваў ў старыя часы панятак паўналецця? Цяпер, напрыклад, сэкс да 16 гадоў лічыцца злачынствам, 16 гадоў – гэта ўзрост згоды. Але тады не было Крымінальнага кодэкса і, вядома, адзіным законам былі бацькі. Дык з-за чаго цяпер у нас больш праблемаў, чым было на першы погляд тады? З-за таго, што сёння дазволена больш, або з-за Інтэрнэту, недасведчанасці, ці школы, якая не выхоўвае добра дзяцей?

Беларуская культурная спадчына – гэта не толькі паданні і казкі, але і звычаі, якія стагоддзямі фармавалі адносіны паміж людзьмі, у тым ліку паміж дарослымі і дзецьмі. У нашым першым эпізодзе мы вяртаемся да часоў, калі выхаванне бацькамі адбывалася менавіта праз складанне мітаў. Так, гэтыя гісторыі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны. Але яны былі патрэбныя не для забавы. У час адсутнасці тэлебачання ды Інтэрнэту, калі школы і падручнікі яшчэ не прыдумалі, складанне мітаў было адзінай прыладай, якая аб’ядноўвала і замяняла ўсе адсутныя функцыі выхавання для тых часоў. І яны працавалі на тое, каб дзеці не нарабілі памылак у жыцці.

І адной з галоўных тэмаў нашай размовы стала выхаванне сэксуальнасці і стварэнне сям’і. Бо гэта частка жыцця, якая традыцыйна існавала поруч з казкамі і мітамі.

У народнай культуры нейкі ўчынак заўсёды абмяркоўвалі і перажывалі. Як і ў псіхалогіі сёння: каб вырашыць праблему, трэба паглядзець ёй у вочы і прайсці праз яе. Напрыклад, у беларускіх мітах, калі лёс або памылковыя высновы дзяўчыны прыводзілі яе да трагічных падзеяў. Супольнасць ператварала гэта ў гісторыю-папярэджанне, каб іншыя зрабілі свой выбар больш асэнсавана.

Дык вось у паданнях пра русалак заўсёды распавядалася пра лёс маладой дзяўчыны, якая нарадзіла дзіця па-за шлюбам. Яна, баючыся асуджэння, забівае яго. А потым не вытрымлівае пачуцця правіны і скончвае таксама сваё жыццё самагубствам. Згодна з хрысціянскімі ўяўленнямі таго часу, такія душы не траплялі ні ў свет жывых, ні ў свет памерлых. То бок, у паданнях пра русалак – гэта душы дзяўчат, якія зрабілі памылку ў жыцці, загінулі і зараз асуджаныя вандраваць паміж нашым і тым светам.

Для дзяцей, якім гэта распавядалася, гэта быў моцны, трагічны прыклад: кожны ўчынак мае наступствы, і не ўсё можна выправіць. Тут і засцярога ад самагубства і правілы паводзін ля вады, для маладых людзей і дзяўчат. Каб яны не наведвалі вадаёмы у пэўны час, бо «русалкі маглі завабіць іх у ваду і загубіць». А страх ператварыцца ў русалку і вечна бадзяцца без магчымасці трапіць у рай або пекла быў таксама моцным стрымліваючым фактарам, каб не надавацца пачуццям па-за шлюбам.

Беларусы перадавалі гэтыя гісторыі асабліва актыўна напярэдадні Купалля – ночы, якая была звязана з каханнем, выбарам пары і рызыкай. Купальская ноч – час, калі пачуцці бралі верх. Хтосьці дазваляў сабе больш, чым было магчыма зрабіць ў звычайны дзень, асабліва калі бацькі не давалі згоды на шлюб. Але нават тады гэтыя свабоды былі абгароджаныя засцярогамі і папярэджаннямі, якія гучалі ў песнях і паданнях.

Яшчэ адзін такі прыклад – гэта песня пра Ганну, якая паехала з казакамі «ў лепшае жыццё». Але замест шчасця яе чакалі гвалт і смерць. У песні распавядаецца пра тое, як пасля гвалту яе прывязалі да сасны і спалілі жывой. А перад смерцю яна папярэджвае: «Хто дочак мае, няхай навучае, няхай да паўночы гуляць не пускае». Уся гісторыя – гэта не толькі трагедыя, але і настаўленне: абараняць сябе, не давяраць незнаёмцам і слухаць старэйшых.

Пераходзячы да сучаснасці, мы спрабуем разабрацца, дык чаму сёння сэксуальнасць стала праблемай. Ці вінаваты ў гэтым Інтэрнэт? Адсутнасць выхавання? Негатоўнасць бацькоў размаўляць з дзецьмі? Сёння дзеці маюць доступ да парнаграфіі, і для дзіцячай псіхікі гэта нашмат больш небяспечна, чым дарослым здаецца. Калі раней дзіця ўвогуле магло не ведаць, як выглядае голае цела супрацьлеглага полу, сёння дастаткова двух клікаў у тэлефоне. Замест таго, каб дайсці да чагосьці праз жыццёвы досвед і каханне, дзеці атрымліваюць скажонае ўяўленне ўжо ў малым узросце.

Але нават пры гэтым галоўная праблема не ў тэхналогіях, а ў тым, што настаўніцы і бацькі не размаўляюць з дзецьмі пра інтымнае жыццё адкрыта. На занятках іх пужаюць наркотыкамі, але ніхто не тлумачыць, што адбываецца з целам, калі ты губляеш цнатлівасць у 12–14 гадоў. Ніхто не кажа пра эмоцыі, пра павагу да сябе, пра адказнасць, пра тое, што першую блізкасць не трэба спяшацца перажываць.

Мы таксама закранулі пытанне паўналецця ў мінулым. Калі сёння 16 гадоў – гэта ўзрост згоды, то раней не існавала ні законаў, ні фіксаваных лічбаў. Усё залежала ад бацькоў. Адну дзяўчыну аддавалі замуж у 12, іншую – у 20. Бацькі самі вызначалі, калі дачка гатовая. Але пры гэтым ніхто не жадаў дзіцяці ліха – выбар рабіўся вельмі асцярожна, з улікам характару жаніха, яго сям’і і будучых умоў жыцця. У песнях і паданнях адлюстраваныя і драматычныя гісторыі пра няўдалы шлюб, і гісторыі цяжкага выбару. І праз гэта ствараецца ўражанне, што народная культура больш далікатна адносілася да дзяўчыны, чым сучасная інфармацыйная прастора.

У фінале мы зноў вяртаемся да галоўнага пытання: ці мы страцілі нашых дзяцей? І адказ атрымліваецца не такі просты. Так, свет змяніўся: інфармацыя стала даступнай, праца стала лягчэйшай, у людзей з’явілася больш вольнага часу, які можна марнаваць на ўсё, што заўгодна. Але разам з тым з’явілася і вялікая адказнасць – тлумачыць, ахоўваць, размаўляць і вучыць, як гэта рабілі нашыя продкі праз паданні і міты.

Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя».
Наш адрас: help@belarus.fm

Вядучая(-ы)
Belarus FM

Некамерцыйная арганізацыя ў Літве, якая аказвае падтрымку ўсім незалежным СМІ, вымушаным пакінуць Беларусь праз небяспеку для іх жыцця і свабоды. Наша місія складаецца ў тым, каб дапамагчы гэтым сродкам масавай інфармацыі працягваць выпускаць высакаякасны кантэнт і заставацца на сувязі са сваёй аўдыторыяй.
Чытайце аб гэтым падрабязней тут👈

1 каментар
  • Правильно казать дзяучинкам, – бойтесь Бога!
    И вперед