Belarus FM прадстаўляе свой першы падкаст, цалкам на роднай мове, пра скарбы нашай краіны. Скрозь стагоддзі, ад паганскіх часоў і да сучаснасці – у кожным эпізодзе мы размаўляем пра ўсё, што нам вядома з гісторыі. Гэта падкаст пра краіну цудаў, багінь і багоў, скарбаў і цмокаў. Пра Беларусь, якой яна была падчас жыцця нашых продкаў, каб параўнаць гэта з сёньняшнімі падзеямі. Пра тыя часы, калі існавала Беларусь без лукашэнкі.