Джордж Оруэл: Ферма. Частка 1

Паслухаць
Аповесць «Ферма» была напісана Джорджам Оруэлам, іншы твор якога (раман «1984») быў прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі. Аповесць распавядае, як свабода жывёл ператварылася ў дыктатуру. У сюжэце прасочваецца паралель з гісторыяй прыхода савецкай улады. Так стары Маёр, заклікаючы да паўстання, нагадвае Леніна; прадпрымальны свін Сняжок — Троцкага, а Напалеон, які захапіў у выніку ўладу, — Сталіна. З кожнай часткай на ферме ўмацоўваецца тыранія, а запаведзі жывялізму (ідэалогія жывёл) перапісваюцца да непазнавальнасці.

Першая частка аповесці «Ферма» распавядае нам аб прычыне і матывацыі паўстання, да якога ўсіх падахвочваў кныр стары Маёр. Ён заклікаў жывёл (прататып працоўных і сялян) да барацьбы з чалавекам (панавальным класам) і звяржэння містэра Джонса (прататып Мікалая II). Тут жа і была сфарміравана ідэалогія, якой усе павінны былі прытрымлівацца.

Гэта пераклад Сяргея Шупы ад 1992 году. Вершаваныя тэксты пераклаў Алег Мiнкiн. Адноўленная перавыданьне перакладу на беларускай мове ад незалежнага выдавецтва «Вясна» ў Празе Belarus FM прапануе набыць:

– на партале https://allegro.pl/oferta/ferma-zywiolau-george-orwell-12567503712
– ў Варшаве, ў Беларускім моладзевым хабе (pl. Konstytucji 6)
– а таксама ў Празе – тады пішыце на vesnav@seznam.cz

Вядучы
Belarus FM

Некамерцыйная арганізацыя ў Літве, якая аказвае падтрымку ўсім незалежным СМІ, вымушаным пакінуць Беларусь праз небяспеку для іх жыцця і свабоды. Наша місія складаецца ў тым, каб дапамагчы гэтым сродкам масавай інфармацыі працягваць выпускаць высакаякасны кантэнт і заставацца на сувязі са сваёй аўдыторыяй.
Чытайце аб гэтым падрабязней тут👈