Дзе за дарма вывучыць літоўскую мову і як здаць экзамен без asmens kodas?

Паслухаць
У гэтым эпізодзе мы абмяркуем літоўскую мову. Як здаць афіцыйнае выпрабаванне па літоўскай мове, якія ёсць яго тыпы і як можна зарэгістравацца, калі няма асабістага кода, як у выпадку просьбіта прытулку?

Як праходзіць выпрабаванне на I катэгорыю ў Вільні – жывая гісторыя. Як атрымаць фінансаванне ад Службы занятасці на вывучэнне літоўскай мовы? Расказвае запрошаны госць. Таксама падзелімся навінамі пра грашовую дапамогу для просьбітаў прытулку.

Змест эпізоду:
00:00Пачатак 01:15Што з грашовай дапамогай для просьбітаў прытулку? 02:27Тыпы экзаменаў і спосабы рэгістрацыі 08:50Як праходзіць экзамен? 13:30Дзе можна за дарма вывучаць літоўскую мову? Апавяданне госця 13:48Чаму толькі курсаў па інтэграцыі можа выявіцца недастаткова? 15:28Якое дачыненне Служба занятасці мае да гэтых курсаў? 19:33Як Слава даведаўся пра гэтыя курсы 22:53На што трэба звяртаць увагу пры выбары курсу? 25:30Што трэба рабіць? 29:06Ці патрэбны нейкія спецыфічныя дакументы? 32:41Парады тым, хто жадае вывучаць літоўскую мову

Перш чым перайсці да асноўнай тэмы, мы жадаем паведаміць, чым жа скончылася справа з грашовай дапамогай для просьбітаў прытулку, пра якую мы гаварылі ў першым эпізодзе падкаста. Шмат хто скарыстаўся нашымі парадамі і ўжо ў гэтым месяцы атрымалі першыя грошы. У мінулы раз мы пераважна гаварылі пра дапамогу на харчаванне і толькі згадалі пра грашовую дапамогу, якая складае 10% VRP. Мы далучаем абодва ўзоры заяў, каб, калі вы яшчэ не падаваліся на дапамогу, маглі зрабіць гэта пасля праслухоўвання гэтага эпізоду.

Спасылкі для запампавання ўзору прашэння на грашовую дапамогу 10% VRP: у фармаце docx, а таксама ў фармаце pdf. Калі ў вас няма праграм, для таго, каб разгарнуць гэтыя файлы, тады націсніце тут (прашэнне адчыніцца ў вашым браўзэры). Спасылку на дапамогу на харчаванне вы знойдзеце ў першым эпізодзе.

Грашовая дапамога выплачваецца з 15-га па 20-ты дзень кожнага месяца.

Жадаем таксама зрабіць заўвагу адносна дакументаў, пра якія мы гаварылі. Нам паведамілі па зваротнай сувязі, што часам рашэнне прыняць прашэнне аб прытулку і рашэнне дазволіць пражываць у выбраным месцы могуць быць у адным дакуменце. Таму ваша сітуацыя можа крыху адрознівацца. У любым выпадку галоўнае, каб дакументы пацвярджалі, што вы просьбіт прытулку і што жывяце самастойна.

Цяпер пераходзім да асноўнай тэмы сённяшняга эпізоду.

Праца, навучанне, атрыманне ПМЖ і грамадзянства, а таксама шмат іншыя прычыны патрабуюць сертыфікат аб праходжанні дзяржаўнага экзамену па літоўскай мове.

Існуе тры тыпы экзаменаў:

  1. Дзяржаўная мова (эквівалент — А2)
  2. Экзамен на катэгорыю (I, II, III [іх эквіваленты — A2, B1, B2 адпаведна])
  3. Экзамен на ўзровень

Важна выбраць правільны тып у залежнасці ад таго, для якіх мэтаў вам патрэбны сертыфікат. Хоць тыпы экзаменаў папарна эквівалентныя, яны не з’яўляюцца ўзаемазаменнымі. Напрыклад, для атрымання ПМЖ і грамадзянства падыдзе альбо экзамен на Дзяржаўную мову, альбо экзамен на I катэгорыю, але проста ўзровень A2 не будзе дастатковым.

Рэгістрацыя праходзіць двума спосабамі:

  • Праз MIGRIS – рэгістрацыя адкрыта адразу на год, але патрабуецца асабісты код (asmens kodas).
  • Праз Eksternams NŠA – запіс адкрываецца за 2 тыдні да экзамену, падыходзіць просьбітам прытулку (пры наяўнасці дакумента, які сведчыць асобу [падыдзе і карта просьбіта прытулку]).

Для рэгістрацыі наведайце: https://eksternams.nsa.smm.lt/

Расклад экзаменаў публікуецца на сайце NŠA:

Кошт экзаменаў рэгулюецца загадам міністра адукацыі V-234 (арт. 26).

Працягваючы тэму літоўскай мовы, пагаворым пра спосабы яе вывучэння. Госць гутаркі – Слава, уцекач з Беларусі, – падзяліўся сваім досведам праходжання навучання на курсах праз Службу занятасці. Ён адзначыў, што базавы курс інтэграцыі, які праходзяць уцекачы, дае толькі пачатковыя веды, але без практыкі мова хутка забываецца. Другі курс апынуўся значна больш эфектыўным: часцейшыя заняткі, дысцыпліна, атмасфера жывых зносін і актыўнае выкарыстанне мовы аказаліся значна больш карыснымі.

Якія нюансы варта ўлічваць пры выбары курсаў? Важна ўважліва азнаёміцца з умовамі праграмы: колькі гадзін сапраўды адведзена на вывучэнне мовы, у якім фармаце праходзяць заняткі (анлайн або афлайн), на якой мове вядзецца навучанне. Служба занятасці толькі звязвае вас з акрэдытаванымі навучальнымі цэнтрамі, а якасць навучання залежыць ад выкладчыка. Памятайце: магчымасць паўторнага навучання з’яўляецца толькі раз на год, таму будзьце ўважлівыя і загадзя задавайце ўсе пытанні, якія вас цікавяць.

Дзе знайсці праграму? Спасылка на партал, дзе можна знайсці адпаведныя курсы: https://portal.uzt.lt/LDBPortal/Pages/TrainingCourses/TrainingCourseList.aspx?branch=NotFormalTrainingCourses&lang=lt

У адкрытым акне ў поле «Paieška pagal pavadinimą arba pavadinimo fragmentą» увядзіце «lietuvių kalba» і націсніце «Ieškoti».

Як адбываецца фінансаванне навучання? Калі Служба занятасці заключыць з вамі дамову, вы атрымаеце купон, які трэба прадставіць у школу, дзе вы будзеце навучацца. Такім чынам, вам не давядзецца аплачваць навучанне самастойна. Гэтая праграма існуе менавіта для таго, каб спрасціць інтэграцыю замежнікаў у Літве.

Сайт Службы занятасці (Užimtumo tarnyba): https://uzt.lt/


Для тых, хто жадае прыняць удзел у падкасце «Лёгка сказаць» у якасці госця альбо запытаць нас, мы прапануем ананімна запоўніць форму зваротнай сувязі: https://forms.office.com/r/R6zVM97JfP

Калі Вы жадаеце прыняць удзел у запісы, гэта магчыма для тых, хто знаходзіцца ў Вільні, з-за таго што мы запісваем падкаст тут. Калі Вы не з Вільні, але хацелі б падзяліцца сваёй гісторыяй, мы можам пераказаць яе ў падкасце за Вас. У такім выпадку націсніце «Ёсць пытанне/прапанова або жадаеце паведаміць інфармацыю» у другім пытанні формы і распавядзіце Вашую гісторыю як мага больш падрабязней, каб гэта дапамагло іншым уцекачам ці просьбітам прытулку, якія сутыкнуліся з аналагічнай праблемай і яшчэ не вырашылі яе.

Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя».
Наш адрас: help@belarus.fm

Студэнтка, навучаецца па праграме «Медыя і Камунікацыі» ў Літве. Праз пераслед па палітычных прычынах была вымушаная пакінуць Беларусь. З 2022 года спрабуе атрымаць прытулак, праходзячы праз усе магчымыя суды і інстанцыі і вывучаючы прававыя нюансы. За гэты час паспела вывучыць літоўскую мову і здаць дзяржаўны іспыт па ёй. Стваральнік і галоўны рэдактар ​​сайта http://integra-l.eu/
Каб дапамагчы вырашыць набалелыя праблемы, пры падтрымцы Belarus FM выпускае падкаст, які можа дапамагчы іншым уцекачам і просьбітам прытулку разабрацца ў складаных і часам вельмі заблытаных хітраспляценнях Літоўскага заканадаўства і яго выкарыстанні. Бо інфармацыі пра гэта ў медыйнай прасторы вельмі мала і часта людзі застаюцца пакінутыя самі сабе.

Далучыцца да размовы

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.