Зноў гутарым аб змене закона. Як адчыніць індывідуальную дзейнасць у статусе просьбіта прытулку: ці магчыма гэта і як адбываецца такая працэдура?
Уладкаваць дзіцяці ў школу, пакуль няма асабістага кода – цэлы квэст, але гэта магчыма. Палітычная ўцякачка Ірына распавядае сваю гісторыю аб тым, якія былі цяжкасці, як дырэктарка школы дапамагла патрапіць у рэестр і як сям’я выбрала шлях інтэнсіўнай інтэграцыі дзіцяці.
Рэгістрацыя аўто для просьбітаў прытулку: Regitra змяніла правілы і цяпер зарэгістраваць аўто можна і з карткай просьбіта.
З 8 чэрвеня 2024 года просьбітам прытулку стала даступным рэгістрацыя індывідуальнай дзейнасці. Такая форма занятасці з’яўляецца вельмі папулярнай і зручнай для многіх людзей. Аднак для гэтага спачатку прыйдзецца прайсці шлях рэгістрацыі ў падаткавым рэестры і атрымання доступу да акаўнта VMI.
Як атрымаць код падаткаплацельшчыка і сродкі доступу ў акаўнт VMI
Неабходныя дакументы:
- Картка пасведчання рэгістрацыі замежніка з зялёнай паласой
- Копія пашпарту (з пашпарта патрэбны ідэнтыфікацыйны нумар)
Для пачатку трэба асабіста прыехаць у аддзяленне VMI, каб зарэгістравацца ў Рэестры падаткаплацельшчыкаў (MMR). Папярэдне запісацца на візіт можна па спасылцы. Вам дапамогуць запоўніць форму REG812, якую, вядома, можна знайсці на сайце і запоўніць самастойна, аднак мы не рэкамендуем гэта рабіць, таму што можна памыліцца.
З-за таго што ў просьбітаў прытулку няма магчымасці далучацца да акаўнта праз знешнія сістэмы, неабходна атрымаць сродкі далучэння. Пасля запаўнення формы трэба падаць прашэнне аб атрыманні доступу да інфармацыйных сістэм VMI. Пасля гэтага праз некалькі дзён на электронную скрыню вам дашлюць вашыя лагін і пароль для аўтарызацыі. Далучыўшыся да сістэмы, вы знойдзеце свой падаткавы нумар пад імем з правага боку ўверсе, а таксама будзеце здольныя карыстацца функцыямі ManoVMI і астатніх звязаных сэрвісаў.
Як адчыніць індывідуальную дзейнасць
1. Даведацца пра коды дзейнасці
Перад рэгістрацыяй неабходна вызначыць эканамічныя коды дзейнасці. Для гэтага можна звярнуцца ў Статыстыку для кансультацыі. Зараз на сайце пазначаны 3 тэлефоны:
- +370 689 76 725 (націснуць 2)
- +370 649 34315
- +370 607 08239
Можна таксама напісаць на e-mail klasifikatoriai@stat.gov.lt, пазначыць чым менавіта вы збіраецеся займацца, і супрацоўнік прапануе вам прыдатны код або коды, калі іх некалькі. Без іх дзейнасць адчыніць немагчыма.
2. Падаць прашэнне
Зарэгістраваць дзейнасць праз ManoVMI без ВНЖ не атрымаецца: сістэма не дазволіць падаць форму і будзе паказваць, што ў вас няма віду на жыхарства альбо яго дзеянне скончылася. Таму будзе неабходна зноў запісацца на візіт і прыехаць у аддзяленне VMI, каб супрацоўнік запоўніў форму за вас.
Вы будзеце здольныя пачаць дзейнасць з даты падачы прашэння. Сама даведка з’явіцца ў акаўнце на працягу 5 працоўных дзён. Sodra ж атрымае інфармацыю аб тым, што вы адчынілі дзейнасць, на працягу 3 працоўных дзен і дашле на e-mail код страхавальніка (Draudėjo kodas).

3. Як плаціць падаткі і якія?
Агульная інфармацыя: Плаціць падаткі ў Sodra можна з пазначэннем «Draudėjo kodas». Але ў першы год можна скарыстацца ільготай і не плаціць VSD (падатак сацыяльнага страхавання для Sodra). GPM (падаходны падатак для VMI) трэба плаціць незалежна ад статусу па агульных правілах. Плаціць трэба наўпрост ўстановам на банкаўскія рахункі, якія можна знайсці непасрэдна на іх сайтах. Больш падрабязна пра гэта вы можаце спытаць супрацоўнікаў VMI і Sodra.
Нюансы, звязаныя са статусам просьбіта прытулку: Праблема хаваецца ў PSD — падатку на страхаванне здароўя. Просьбіты прытулку не маюць магчымасці ўдзельнічаць у сістэме страхавання здароўя, калі не маюць ВНЖ і дэкларацыі месца жыхарства. Таму ў афіцыйным адказе на наш запыт Sodra пазначыла, што просьбіты маюць магчымасць не плаціць PSD. Таксама можна звярнуцца да супрацоўніка і пазначыць, каб вам не налічвалася запазычанасць.
Кантакты:
- VMI: +370 5 260 5060
- Sodra: +370 5 250 0883
Уладкаванне дзіцяці ў школу пад час чакання прытулку
Палітычная ўцякачка Ірына падзялілася гісторыяй, з якімі цяжкасцямі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні дзіцяці ў школу, пад час чакання прытулку. А таксама пагутарылі пра тое, па колькі важнае вывучэнне літоўскай мовы для школьных іспытаў і які варыянт інтэнсіўнай інтэграцыі яны знайшлі для сябе.
Прыехаўшы ў Літву, сям’я Ірыны адразу пачала шукаць варыянты, як магчыма хутчэй уладкаваць дзіцяці ў школу. Па меры праходжання гэтага шляху яны даведваліся пра ўсё больш нюансаў.
Першае, з чым яны сутыкнуліся, — гэта вызначэнне свайго статусу, паколькі з візай C пайсці ў школу было немагчыма. Тады сям’я і вырашыла, што будуць падавацца на прытулак, каб у чаканні дачка магла пачаць вучыцца.
Аднак праблема ўсё адно не была вырашана, паколькі як муніцыпалітэт, так і школы спасылаліся на адно — немагчымасць зарэгістраваць дзіцяці ў рэестр вучняў. Таксама адміністрацыі блыталі праўныя статусы просьбітаў прытулку і ўкраінскіх дзяцей. Пра адрозненні такіх статусаў мы паразмаўляем у адным з наступных выпускаў.
Але ў адзін момант сям’і пашанцавала, — дырэктарка адной з устаноў знайшла спосаб, як зарэгістраваць дзяўчынку ў гэтым рэестры. Таму яна была здольная пачаць навучанне.
Пасля атрымання статусу ўцекача было прынята рашэнне пайсці ў гімназію Віленскага дома літоўцаў (Vilniaus lietuvių namų), бо яна прапануе ўзмоцненае вывучэнне літоўскай мовы, што неабходна і для іспытаў, і для інтэграцыі цалкам.
Рэгістрацыя аўто цяпер даступная для просьбітаў прытулку
Цяпер просьбіты прытулку з Беларусі маюць магчымасць перарэгістраваць аўтамабіль без ВНЖ/ПМЖ і дэкларацыі месца жыхарства. Гэта будзе часовая рэгістрацыя — на тэрмін дзеяння пасведчання просьбіта.
Юрыдычны аддзел Літоўскага Чырвонага Крыжа звярнуўся ў МУС і Regitra з просьбай дапамагчы вырашыць існуючую праблему немагчымасці перарэгістрацыі аўтамабіляў беларускімі просьбітамі. Пасля гэтага стала магчыма змяніць правілы і праблема была вырашана.
Для тых, хто жадае прыняць удзел у падкасце «Лёгка сказаць» у якасці госця альбо запытаць нас, мы прапануем ананімна запоўніць форму зваротнай сувязі: https://forms.office.com/r/R6zVM97JfP
Калі Вы жадаеце прыняць удзел у запісы, гэта магчыма для тых, хто знаходзіцца ў Вільні, з-за таго што мы запісваем падкаст тут. Калі Вы не з Вільні, але хацелі б падзяліцца сваёй гісторыяй, мы можам пераказаць яе ў падкасце за Вас. У такім выпадку націсніце «Ёсць пытанне/прапанова або жадаеце паведаміць інфармацыю» у другім пытанні формы і распавядзіце Вашую гісторыю як мага больш падрабязней, каб гэта дапамагло іншым уцекачам ці просьбітам прытулку, якія сутыкнуліся з аналагічнай праблемай і яшчэ не вырашылі яе.
Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя».
Наш адрас: help@belarus.fm
Добры вечар, у меня есть гум виза Д на год, я не могу открыть ИД в Литве? И по поводу авто на бел номерах, могу ли ее перерегистрировать на литовские?
Добрый вечер. Спасибо за ваш комментарий. Мы связались с автором подкаста и попросили ответить на Ваши вопросы. Вот что она ответила:
По поводу ИД: к сожалению, если нет временного или постоянного вида на жительство или вы не являетесь просителем убежища (более 6 мес) /временной защиты, то открыть деятельность не получится. Поэтому просто виза не дает такого права.
По поводу перерегистрации авто: из информации, предоставленной Regitra, если человек не имеет ни ВНЖ, ни удостоверения о регистрации иностранца, то может зарегистрировать авто на 1 месяц