Хто вінаваты ў здзяйсненні злачынства: замоўца або выканаўца? Калі ў маштабах краіны рукамі рэжыму сталі сілавікі і суды, у мурах беларускіх універсітэтаў рэпрэсіямі студэнтаў і выкладчыкаў займаліся адміністрацыя і дэканаты.
Прымус да напісання тлумачальных, палітычна матываваныя выключэнні і звальненні, ідэалагічная апрацоўка і сведчанне супраць студэнтаў у судзе – мабыць, такія аргументы павінны былі пераканаць студэнтаў, што «ўніверсітэты Беларусі па-за палітыкай».
Калі розныя ініцыятывы пачалі займацца зборам інфармацыі аб злачынствах сілавікоў і суддзяў, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта задаліся пытаннем, як яны могуць зафіксаваць тых, хто ажыццяўляе рэпрэсіі. Так быў створаны спіс Казуліна. Яго мэта – зрабіць больш бачнай для супольнасці БДУ і міжнароднай акадэмічнай супольнасці дзейнасць адміністрацыі (дэканаў, замдэканаў, рэктараў, прарэктараў) і любых супрацоўнікаў БДУ, якія парушаюць правы студэнтаў і выкладчыкаў.
Мы разгледзім гісторыі толькі некаторых фігурантаў у гэтым спісе. Цалкам з ім можна азнаёміцца па спасылцы.