Калі для людзей з ВНЖ і з асабістым нумарам у Літве скарыстацца медычнай страхоўкай не выклікае складанасцяў, то для просьбітаў прытулку гэта апынаецца сапраўднай праблемай. Для гэтага ім трэба атрымліваць DIK нумар, што шмат у каго выклікае цяжкасці. У гэтым аглядзе распавядзем, як гэта зрабіць.
У бальнічных кас ёсць спецыяльны сайт (Draudžiamojo paieška (vlk.lt)), дзе можна перавяраць, ці сапраўдная ў Вас страхоўка. Пошук прапануецца рабіць любым з трох спосабаў:
- па Asmens kodas — асабістаму коду ў Літве (толькі з відам на жыхарства)
- па DIK — коду страхоўкі
- па ILTU — коду асобы, якая мае інтарэсы ў Літве і пункт 8 у карце просьбіта прытулку.
Калі мы паспрабуем праверыць, ці ёсць і ў нас страхоўка па ILTU коду, то нічога не знойдзем. Сэрвіс паведаміць, што не знаходзіць інфармацыю пра гэтага чалавека. Верагодна, гэты спосаб падыходзіць толькі для замежнікаў, якія выплачваюць падаткі па гэтым кодзе.
Нічога не знойдуць і ў паліклініцы. Таму нам патрэбны DIK нумар страхоўкі, каб паведаміць яго. Для гэтага трэба патэлефанаваць у бальнічныя касы:
8 5 232 2222 (Kiti sveikatos draudimo klausimai)
Цяпер будзьце вельмі ўважлівыя. Трэба растлумачыць супрацоўніку, што нам трэба. Можна паведаміць, што вы prieglobsčio prašytojas (просьбіт прытулку) і жадаеце даведацца аб сваім DIK нумары. Нават калі вас не зразумеюць, намагайцеся пашукаць інфармацыю аб вас па даце нараджэння, імені ды прозвішчу.
ВАЖНА:
Перад гэтым абавязкова трэба атрымаць карту просьбіта. Без яе страхоўка не актывуецца.
Не прапануйце шукаць вас па ILTU коду. У 90% выпадкаў інфармацыю па ім ніхто не знаходзіць.
І вось, калі вы атрымаеце нумар страхоўкі (DIK), яго прыйме сайт для праверкі, а паліклініка па ім даведаецца, што страхоўка ў вас ёсць:
Цяпер можна рэгістравацца ў паліклініцы. У адпаведнасці з нашым досведам і досведам іншых людзей, у Вільні для просьбітаў прытулку больш за ўсё падыходзіць Karoliniškių poliklinika, бо там добра ведаюць, як рэгістраваць людзей з такім статусам.
Калі зарэгіструецеся, запатайце каб Вам паведамілі таксама Ваш ESI нумар (Elektroninė sveikatos istorija). Калі лекар выпіша электронны рэцэпт, па ESI нумары Вы будзеце здольныя набыць гэтыя лекі ў аптэцы.
Карысныя спасылкі:
Аб медыцынскай страхоўцы для просьбітаў прытулку — Lietuvos Respublikos sveikatos draudimo Ïstatymas, 6 str. 5 p.