Як просьбітам прытулку атрымаць код падаткаплацельшчыка ў Літве?

З 8 чэрвеня 2024 года просьбітам прытулку стала даступным адкрыццё індывідуальнай дзейнасці. Аднак для гэтага спачатку неабходна прайсці шлях рэгістрацыі ў падатковым рэестры і атрымання доступу да акаўнта VMI (Valstybinė mokesčių inspekcija – Дзяржаўная падатковая інспекцыя).

У гэтым матэрыяле мы разгледзім працэдуру гэтых першых крокаў.

ЯКІЯ ДАКУМЕНТЫ ВАМ НЕАБХОДНЫЯ
  • Карта пасведчання рэгістрацыі замежніка з зялёнай паласой
  • Копія пашпарта

З пашпарта патрэбен індыфікацыйны нумар у краіне паходжання. Аднак бываюць сітуацыі, калі ў просьбітаў прытулку няма пашпарта альбо яго дзейнасць скончылась. Пры кансультацыі па тэлефоне супрацоўнік VMI паведаміла, што ў гэтым выпадку можна і без пашпарта, але могуць узнікнуць складанасці.

ЯК АТРЫМАЦЬ КОД ПАДАТКАПЛАЦЕЛЬШЧЫКА

Спачатку трэба звярнуцца ў VMI, каб зарэгістравацца ў рэестры падаткаплацельшчыкаў (MMR). Папярэдне запісацца на візіт можна па спасылцы.

Па прыбыцці вам прапануюць запоўніць форму REG812 «Fizinio asmens prašymas įregistruoti į Mokesčių mokėtojų registrą». Знайсці яе можна таксама па спасылцы.

Аднак не рэкамендуем запаўняць яе самастойна. Лепш рабіць гэта ў прысутнасці супрацоўніка VMI.

ЯК АТРЫМАЦЬ ПРЫЛАДЫ ДОСТУПУ Ў АКАЎНТ VMI

З-за таго, што ў просьбітаў прытулку няма магчымасці далучацца да акаўнта праз знешнія сістэмы, трэба атрымаць прылады ў VMI. Адначасова з запаўненнем формы аб рэгістрацыі ў рэестр, трэба падаць заяву аб прадастаўленні доступу да інфармацыйных сістэм VMI. Знайсці яе таксама можна па спасылцы.

Пасля гэтага на e-mail Вам адправяць ваш логін і пароль для аўтарызацыі. Пасля ўваходу вы знойдзеце ва ўліковым запісы свой падаткавы нумар пад імем справа ўверсе, а таксама будзеце здольныя карыстацца ўсімі прапанаванымі функцыямі ManoVMI і астатнімі звязанымі сэрвісамі.

Аўтар
Integra-L

Інфармацыйны рэсурс, які імкнецца падаваць альтэрнатыўную і даступную інфармацыю, здольную станоўча ўплываць на інтэграцыю ў Літве. Адмысловая ўвага надаецца такім накірункам як вывучэнне літоўскай мовы і асноваў Канстытуцыі, а таксама пытанням адаптацыі просьбітаў прытулку і ўцекачоў.
Жадаеце аб нечым запытаць Integra-L? Даслаць ім e-mail можна тут👈