Аповесць “Ферма” была напісана Джорджам Оруэлам, іншы твор якога (раман “1984”) быў прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі. Аповесць распавядае, як свабода жывёл ператварылася ў дыктатуру. У сюжэце прасочваецца паралель з гісторыяй прыхода савецкай улады. Так стары Маёр, заклікаючы да паўстання, нагадвае Леніна; прадпрымальны свін Сняжок — Троцкага, а Напалеон, які захапіў у выніку ўладу, — Сталіна. З кожнай часткай на ферме ўмацоўваецца тыранія, а запаведзі жывялізму (ідэалогія жывёл) перапісваюцца да непазнавальнасці.
Першая частка аповесці “Ферма” распавядае нам аб прычыне і матывацыі паўстання, да якога ўсіх падахвочваў кныр стары Маёр. Ён заклікаў жывёл (прататып працоўных і сялян) да барацьбы з чалавекам (панавальным класам) і звяржэння містэра Джонса (прататып Мікалая II). Тут жа і была сфарміравана ідэалогія, якой усе павінны былі прытрымлівацца.
Гэта пераклад Сяргея Шупы ад 1992 году. Вершаваныя тэксты пераклаў Алег Мiнкiн. Адноўленная перавыданьне перакладу на беларускай мове ад незалежнага выдавецтва “Вясна” ў Празе Belarus FM прапануе набыць:
– на партале https://allegro.pl/oferta/ferma-zywiolau-george-orwell-12567503712
– ў Варшаве, ў Беларускім моладзевым хабе (pl. Konstytucji 6)
– а таксама ў Празе – тады пішыце на vesnav@seznam.cz