«Цырк, а не ВНУ»: Культ асобы лукашэнкі ў БДУ вачыма студэнтаў

Паслухаць
Хто вінаваты ў здзяйсненні злачынства: замоўца або выканаўца? Калі ў маштабах краіны рукамі рэжыму сталі сілавікі і суды, у сценах беларускіх універсітэтаў рэпрэсіямі студэнтаў і выкладчыкаў займаліся адміністрацыя і дэканаты.

Прымус да напісання тлумачальных, палітычна матываваныя выключэнні і звальненні, ідэалагічная апрацоўка і сведчанне супраць студэнтаў у судзе – мабыць, такія аргументы павінны былі пераканаць студэнтаў, што «ўніверсітэты Беларусі па-за палітыкай».

Калі розныя ініцыятывы пачалі займацца зборам інфармацыі аб злачынствах сілавікоў і суддзяў, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта задаліся пытаннем, як яны могуць зафіксаваць тых, хто ажыццяўляе рэпрэсіі. Так быў створаны спіс Казуліна. Яго мэта – зрабіць больш бачным для супольнасці БДУ і міжнароднай акадэмічнай супольнасці дзейнасць адміністрацыі (дэканаў, замдэканаў, рэктараў, прарэктараў) і любых супрацоўнікаў БДУ, якія парушаюць правы студэнтаў і выкладчыкаў.

Мы разгледзім гісторыі толькі некаторых фігурантаў у гэтым спісе. Цалкам з ім можна азнаёміцца па спасылцы.

Вядучы
Belarus FM

Некамерцыйная арганізацыя ў Літве, якая аказвае падтрымку ўсім незалежным СМІ, вымушаным пакінуць Беларусь праз небяспеку для іх жыцця і свабоды. Наша місія складаецца ў тым, каб дапамагчы гэтым сродкам масавай інфармацыі працягваць выпускаць высакаякасны кантэнт і заставацца на сувязі са сваёй аўдыторыяй.
Чытайце аб гэтым падрабязней тут👈